среда, 27 февраля 2019 г.

Дзень роднай мовы

У інфармацыйна - бібліятэчным цэнтры да Дня роднай мовы быў арганізаваны конкурс "Лепшы перакладчык". Ён дазволіў значна пашырыць слоўнікавы запас рабят. Чытачы паспрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларусскую мову і наадварот. Словы для перакладу размяшчаліся на пялёстках імправізаванага рамонка. Калі ўсе словы - пялёсткі былі выкарыстаны, "беларускія рамонкі" стварылі прыгожы букет. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымоўвалі салодкі пачастунак. Дзеці з ахвотай і задавальненнем размаўлялі на беларускай мове. Конкурс прайшоў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па - беларуску".