Свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны” бярэ свой пачатак у 1997 годзе. Тады, у сакавіку, наш зямляк, вядомы беларускі паэт Уладзімір Мазго першы раз завітаў на сваю малую радзіму ў якасці паважанага госця літаратурнай імпрэзы. Праз дзясяцігоддзі свята набыло папулярнасць, дзякуючы ўдзелу ў ім знакамітых паэтаў і пісьменнікаў, артыстаў і крытыкаў, якіх запрашаў Уладзімір Мінавіч. Зараз “Сакавіны” – наш гонар, наш брэнд, адметнасць нашага краю.